Select your language

Студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент" Вера Брадніцкая, Вера Паўлоўская, Наталля Панасевіч, Ульяна Пералайка і Кіра Паповіч прынялі ўдзел ва II Усерасійскім (з міжнародным удзелам) конкурсе навуковых, метадычных і творчых работ "Прыярытэты: моладзь і дзеці".

На конкурс была прадстаўлена работа на тэму «Экскурсійны маршрут. Факультэт міжнародных адносін БДУ: гісторыя, падзеі, людзі», якая па выніках экспертнай ацэнкі была ўдастоена Дыплома Пераможцы I ступені. Навуковы кіраўнік конкурснай работы – Анастасія Мікалаеўна Рашэтнікава, старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці.

Віншуем з перамогай і жадаем новых навуковых і творчых поспехаў!