Select your language

У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ёсць месца, дзе лета доўжыцца круглы год. Гэта ліманарый – аранжарэя цытрусавых раслін. У лістападзе 2025 года студэнты ФМА спецыяльнасцей "Сусветная эканоміка" і "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць італьянскую мову, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Вольгі Уладзіміраўны Далідовіч наведалі гэтае дзіўнае месца.

Пад час экскурсіі студэнты пазнаёміліся з вялікай разнастайнасцю цытрусавых, якія адначасова і квітнеюць, і плоданасіць, а таксама з сакрэтамі рэдкіх гатункаў лімонаў, апельсінаў і іншых пладовых раслін. Тут кожны лісточак дыхае паўднёвым сонцам, а паветра напоўнена чароўным водарам паспелых пладоў.

Пасля экскурсіі студэнты даведаліся, якое вялікае значэнне адыгрываюць цытрусавыя ў Італіі і іншых краін Міжземнамор'я, як шырока выкарыстоўваюцца не толькі ў харчовай прамысловасці, але і ў касметычнай і фармацэўтычнай. А яшчэ ўспомнілі ўсе назвы гэтай садавіны на італьянскай мове.

Завяршыўся візіт фотасесіяй, якая доўга будзе напамінаць аб гэтым яркім падарожжы ў царства цытрусавых.

{gallery}2025/2025_11_11{/gallery}