3 лістапада 2025 г. студэнты 3 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» (група 22Б) ФМА БДУ пад кіраўніцтвам куратара, старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Ахраменка Л.С. наведала аглядную экскурсію ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Маршрут экскурсіі быў насычаным і ахапіў усе ключавыя перыяды развіцця жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У час экскурсіі студэнты пазнаёміліся з творамі розных відаў і жанраў, аўтараў і школ у рамках наступных напрамкаў: мастацтва краін Еўропы (16-20 стст.), рускае мастацтва (17-20 стст.), беларускае мастацтва (12-20 стст.), мастацтва краін Усходу (16-21 стст.)
Асаблівую значнасць уяўляе калекцыя беларускага мастацтва, у якой гарманічна спалучаюцца ўплывы візантыйскай, рускай і заходнееўрапейскай мастацкай традыцый. У экспазіцыі прадстаўлены фрагменты фрэсак, іконы і разьбяная скульптура, свецкія партрэты, кніжная графіка і ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XII—XVIII стст. Экскурсавод пазнаёміў студэнтаў з творамі такіх выдатных беларускіх мастакоў, як І. Хруцкі, Ф. Рушчыц, С. Жукоўскі, Ю. Пэн, М. Савіцкі, В. Кудрэвіч і інш.
Такім чынам, наведванне экскурсіі паслужыла сродкам эстэтычнага, полікультурнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала развіццю эстэтычнага інтэлекту, а менавіта развіццю ўяўлення і крэатыўнасці, навыкаў крытычнага мыслення, фарміраванню эмацыйнай спагадлівасці, развіццю здольнасцей да творчасці. У рамках полікультурнага выхавання аглядная экскурсія накіравана на разуменне сутнасці культурнай разнастайнасці, адрозненняў культур рознага кантэксту. У рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання мерапрыемства садзейнічае выхаванню любові да ўласнага мастацтва і культуры.
Ахраменка Любоў Сяргееўна, ст. выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці
{gallery}2025/2025_11_03_02{/gallery}