27 кастрычніка 2025 г. адбылася сустрэча студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" з навуковымі супрацоўнікамі аддзела даследаванняў у галіне нацыянальнай бяспекі, праваахоўнай дзейнасці і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрыенка Веранікай Міхайлаўнай і Рыпінскай Ганнай Аляксандраўнай.
Навуковыя супрацоўнікі расказалі студэнтам аб Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, аб яго прававым статусе, задачах, функцыях, структурных падраздзяленнях і інш.
Асаблівая ўвага была ўдзелена нарматворчай дзейнасці, рабоце з прававой інфармацыяй і навуковай дзейнасці НЦЗПІ.
Студэнты актыўна задавалі пытанні, якія датычацца міжнароднага супрацоўніцтва, у прыватнасці, аб падрыхтоўцы праектаў міжнародных дамоваў і абменам вопытам у галіне права.
