23 кастрычніка 2025 года ў рамках XIX Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам» на факультэце міжнародных адносін БДУ адбыўся міжнародны круглы стол на тэму «Лінгвакультуралагічныя і метадычныя пытанні моўнай падрыхтоўкі спецыялістаў-міжнароднікаў у кантэксце мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі», прысвечаны 30-годдзю факультэта міжнародных адносін.
Работу круглага стала ўзначаліла загадчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.А. Дубінка. Свае даклады прадстаўлялі 12 чалавек, сярод якіх выкладчыкі вядучых ВНУ Беларусі і Расіі і адзін студэнт выпускнога курса спецыяльнасці "Мытная справа" факультэта міжнародных адносін БДУ.
Даклады былі накіраваны на такія аспекты прафесійна арыентаванага навучання замежным мовам як фарміраванне камунікатыўнай і сацыякультурнай кампетэнцый, модульная арганізацыя трансляцыйнай дзейнасці, інавацыйныя тэхналогіі як фактары матывацыі, новыя формы ўдасканалення і аптымізацыі навучальнага працэсу.
У рамках круглага стала абмяркоўваліся актуальныя пытанні выкладання замежных моў: акадэмічнае развіццё выкладчыка замежнай мовы, сучасныя падыходы і сродкі выкладання замежных моў у кантэксце выкарыстання сучасных адукацыйных тэхналогій для фарміравання і развіцця калектыўнага інтэлекту ў адукацыйным асяроддзі, уплыў эмацыйнага і штучнага інтэлекту на прафесійную моўную падрыхтоўку спецыяліста (праф. Е. В. Ваявода (Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (Універсітэт) МЗС Расіі), дац. С. А. Дубінка (ФМА БДУ), праф. Л. П. Косцікава (ФДБОУ ВА "Разанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя С. А. Ясеніна", ФДБОУ ВА "Разанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя акадэміка І. П. Паўлава" Міністэрства аховы здароўя Расіі), дац. А. В. Ілюшына (Разанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя акадэміка І. П. Паўлава» Міністэрства аховы здароўя Расіі), дац. Н. Е. Ясеніна (ФДБОУ ВА «Разанскі дзяржаўны радыё-тэхнічны ўніверсітэт імя В. Ф. Уткіна», загадчык кафедры замежных моў), праф. О. С. Фядотава (ФДБОУ ВА «Разанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя С. А. Ясеніна»), дац. А. С. Чарняўская (ФДКВАУ ВА «Разанская гвардзейская вышэйшая паветрана-дэсантная ордэна Суворава двойчы Чырванасцяжнае каманднае вучылішча імя генерала арміі В. Ф. Маргелава» Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, загадчык кафедры замежных моў).
Удзельнікі работы круглага стала звярнулі ўвагу на такія пытанні як шматмоўе ў рабоце ААН, кінестэтычныя метады ў навучанні замежнай мове, настаўніцтва ў падрыхтоўцы студэнтаў да міжкультурнай камунікацыі, пашырэнне прафесійнай тэматыкі ў навучанні англійскай мове студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей, асаблівасці выкарыстання камунікатыўных заданняў з элементамі гейміфікацыі, падбор навучальнага матэрыялу і навучанне рэфераванню (старшы выкладчык Н. І. Касцерава (ФМА, БДУ), старшы выкладчык А. С. Кузьміна-Мамедава (ФМА, БДУ), канд. пед. навук, старшы выкладчык М. В. Коўтун канд. пед. навук, старшы выкладчык ФДБОУ ВА «Разанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя С. А. Ясеніна", дац. А. І. Маркасьян (БДУІР, Мінск), дац. М. В. Натуркач (ФМА БДУ), старшы выкладчык А. Л. Отчык (ФМА БДУ), старшы выкладчык М. І. Чарнецкая (ФМА БДУ), настаўнік англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Барысава» Т. В. Ібрагімава, студэнт 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА БДУ У.М. Васюкевіч.
Вынікам працы секцыі стаў абмен творчымі ідэямі, накіраванымі на далейшае ўдасканаленне і аптымізацыю працэсу выкладання замежных моў.
А. Л. Отчык, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці
{gallery}2025/2025_10_23_02{/gallery}