У рамках прафарыентацыйнай работы 23 кастрычніка 2025 года адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" з навучэнцамі 11 класаў гімназіі-каледжа № 24 г. Мінска.
Падчас сустрэчы Каліта Ягор і Данільчык Канстанцін азнаёмілі прысутных са спецыяльнасцямі факультэта міжнародных адносін, коратка расказалі пра перспектывы і магчымасці на факультэце як у навучальным плане, так і ў грамадскай, спартыўнай і творчай сферы. Студэнты падрыхтавалі і паказалі прэзентацыю пра ФМА, у якой расказалі пра структуру факультэта, асноўныя спецыяльнасці, прахадныя балы 2025 г., а таксама пра важныя падзеі і мерапрыемствы, якія праводзяцца студэнтамі на факультэце. Школьнікі актыўна задавалі пытанні, якія іх цікавілі. Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле загадчыка кафедры рамана-германскіх моў, дацэнта М. Ф. Арсенцьевай.
![]() |
![]() |

