Select your language

Здольнасць бачыць і інтэрпрэтаваць іншамоўны тэкст, каб трансліраваць сваё бачанне свету іншаму этнасу на яго моўным кодзе абмеркавалі ўдзельнікі Секцыі 2. «Актуальныя праблемы перакладу і супастаўляльныя даследаванні моў» у рамках работы XIX Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам», якая прайшла 23 кастрычніка 2025 г. на ФМА БДУ, г. Мінск, у вочным фармаце і ў рэжыме відэаканферэнцсувязі з міжнароднымі дакладчыкамі. Кіраўнік секцыі – Макарэвіч І.І., сукіраўнік Макарэвіч Т.І.

Даклады даследчыкаў праблем перакладу былі прысвечаны актуальным праблемам тэорыі і практыкі перакладу (ТПП) англійскай, французскай, італьянскай моў, пытанням супастаўляльнага даследавання моў, праблемам выкладання ТПП на ФМА БДУ, прафесійнай падрыхтоўцы ваенных перакладчыкаў і іншым.

Адзначана, што найбольш яскрава асаблівасць пераключэння з мовы арыгінала на мову перакладу праяўляецца на лексічным узроўні пры зняцці цяжкасцей семантычнай спалучальнасці. Вялікая ўвага была ўдзелена перакладу прафесійнай лексікі падмоў міжнародных адносін, ваеннай справы, менеджменту і іншых метамоў спецыяльнасцей, якія вывучаюцца на ФМА.

Сярод доследных праблемных палёў тэарэтычны разгляд атрымалі фрэймавы падыход, рэцыпіентаарыентаваны падыход да перакладу, гендэралагічны кірунак у лінгвістыцы, рэалізацыя сцэнарнага, крэатыўнага і эўрыстычнага падыходаў да напісання вучэбна-метадычных дапаможнікаў па перакладзе на ФМА БДУ, культурна-арыентаваны падыход да складання двухмоўнага спецыялізаванага тэзаўрусу..

Разгледжаны пытанні сістэмнага супастаўлення англійскай, французскай, італьянскай і рускай моў у перакладчыцкім аспекце. Прааналізаваны сцэнарны, культурна-арыентаваны крэатыўны і эўрыстычны падыходы, выкарыстаныя для напісання вучэбна-метадычных дапаможнікаў па перакладзе на ФМА БДУ.

Кіраўнікі секцыі па перакладзе І. І. Макарэвіч, Т. І. Макарэвіч 

{gallery}2025/2025_10_23{/gallery}