22 кастрычніка 2025 г. адбылася круглагадовая студэнцкая спартакіяда па дзюдо. Віншуем нашу каманду дзюдаістаў з паспяховым выступленнем!
Нашы спартсмены праявілі сапраўднае майстэрства і дастойна прадставілі факультэт міжнародных адносін.
Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць жаночай камандзе, якая ў агульным заліку стала ўладальнікам залатых медалёў, сярод 15 факультэтаў і двух інстытутаў.
- 1 месца – Капуцкая Марыя, 2 курс спецыяльнасць "Міжнародная лагістыка"
- 1 месца – Красько Марыя, 2 курс спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
- 3 месца – Іванішка Валерыя, 1 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"
- 3 месца – Кацяк Ганна, 1 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права"
- Невіркавец Алена, 1 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права"
- Пячынская Яна, 1 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права"
- Смаленская Кацярына, 1 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права"
Мужчынская зборная у агульным заліку стала пятай. У склад каманды ўваходзілі:
- 3 месца – Гусейнаў Алішан, 2 курс спецыяльнасць "Менеджмент"
- 3 месца – Керымаў Руслан, 2 курс спецыяльнасць "Усходазнаўства"
- 3 месца – Літвінаў Макар, 1 курс спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
- Грачоў Вадзім, 1 курс спецыяльнасць "Міжнародная лагістыка"
- Ланеўскі Іван, 4 курс спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"
- Пяхота Ян, 2 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"
Жадаем, каб энергія гэтых імгненняў поспеху дала зарад матывацыі і добрага настрою, якія стануць штуршком да новых поспехаў.
Працягвайце ўдасканальвацца. МАЛАЙЧЫНЫ!
{gallery}2025/2025_10_22{/gallery}