Студэнты спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" прынялі ўдзел у канцэрце, які адбыўся ў цэнтральным офісе РУП "Белмытсэрвіс" у рамках тыдня бацькоўскай любові.
Выступленне студэнтаў напоўніла мерапрыемства творчай энергіяй, стала сапраўдным упрыгожаннем свята, выклікала жывы водгук у работнікаў прадпрыемства і дапамагло стварыць атмасферу душэўнай блізкасці і павагі да сямейных традыцый.
