Select your language

16 кастрычніка ў рамках Дыпламатычных чытанняў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылося пасяджэнне гуртка аратарскага майстэрства і дэбатаў Debate on FIRe, прымеркаванае да 80-годдзя заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У першую чаргу быў разгледжаны яе ўклад у развіццё нормаў міжнароднага права, а таксама ў ажыццяўленне міратворчай дзейнасці.

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі кіраўнікі англаязычнага гуртка: кандыдат педагагічных навук, дацэнт М. В. Натуркач і старшы выкладчык, магістр міжкультурных камунікацый С. У. Салаўёва.

У пачатку пасяджэння ўдзельнікам была прапанавана тэматычная віктарына, звязаная з гісторыяй і сучасным развіццём ААН. Студэнты давалі адказы на заданні, якія адносіліся да структуры арганізацыі, яе афіцыйных моў, асноўных дакументаў, дзейнасці выбітных  Генеральных сакратароў, іх дасягненняў ва ўмацаванні міжнароднага міру і бяспекі. На папярэднім этапе таксама выконвалася лексіка-фанетычная праца над гласарыем, ключавымі прававымі тэрмінамі.

Далей удзельнікі пасяджэння выступілі перад сваімі калегіямі з дакладамі, якія характарызавалі асаблівасці функцыянавання і асноўныя напрамкі дзейнасці галоўных органаў ААН.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе ў пасяджэнні гуртка прынялі актыўны ўдзел замежныя студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Яны распавялі аб унёску Кітайскай Народнай Рэспублікі ў дзейнасць Арганізацый Аб'яднаных Нацый, міратворчых аперацыях, якія ажыццяўляюцца пры падтрымцы Кітая.

Пасяджэнне гуртка спрыяла паглыбленню ведаў англійскай мовы для прафесійнай дзейнасці і развіццю міжкультурнага дыялогу паміж беларускімі і кітайскімі студэнтамі.

Салаўёва С.У., старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці, магістр міжкультурнай камунікацыі

{gallery}2025/2025_10_16_03{/gallery}