Select your language

Каманда студэнтаў кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Кацярына Агарэлік, Анья Гудман, Дзямід Орда) заняла 1-е месца ў Трэцім міжнародным конкурсе па паветраным праве!

Конкурс прайшоў у фармаце муткорта 7-9 кастрычніка ў г. Мінску і сабраў каманды з універсітэтаў Расійскай Федэрацыі (Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава, Маскоўскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт імя А.Я. Кутафіна), Рэспублікі Узбекістан (Ташкенцкі дзяржаўны юрыдычна ўніверсітэт), Рэспублікі Казахстан (Акадэмія грамадзянскай авіяцыі), Кыргызскай Рэспублікі (Кыргызскі авіяцыйны інстытут імя І. Абдраімава), Беларусі (Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міжнародны ўніверсітэт МІПСА і інш.).

Віншуем каманду факультэта і жадаем далейшых здзяйсненняў!

{gallery}2025/2025_10_09{/gallery}