Выкладчыкі кафедры ўсходазнаўства правялі для студэнтаў спецыяльнасці "Усходазнаўства" шэраг святочных мерапрыемстваў.
Важнае нацыянальнае свята Кітая – Свята сярэдзіны восені, або Чжунцю (中秋节), якое адзначаецца 15 чысла 8 месяца па кітайскім традыцыйным сельскагаспадарчым календары, у 2025 г. выпала на 6 кастрычніка.
У гэты дзень выкладчыкі кафедры ўсходазнаўства разам са студэнтамі-ўсходазнаўцамі, якія вывучаюць кітайскую мову, арганізавалі тэматычныя мерапрыемствы.
Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка К.І. Лешчанкі і выкладчыка Ляо Мэнфань студэнты 3 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства" ў рамках мерапрыемства "Чжунцю-2025" падрыхтавалі даклады і прэзентацыі на кітайскай мове на тэму гісторыі і традыцый Свята сярэдзіны восені, а таксама папрактыкаваліся ў кітайскіх прыкладных мастацтвах і азнаёміліся з узорамі класічнай паэзіі, прысвечанай святу.
Старэйшы выкладчык А.Я. Лабанава правяла тэматычныя заняткі на 2-3 курсах спецыяльнасці "Усходазнаўства", дзе студэнты вывучалі легенды і вытокі Свята сярэдзіны восені, у тым ліку на класічнай кітайскай мове (вэньянь).
13 кастрычніка 2025 г., напярэдадні Дня маці і ў рамках Тыдня бацькоўскай любові, выкладчык Ляо Мэнфань і старшы выкладчык К.І. Лешчанка правялі майстар-клас па традыцыйным кітайскім жывапісе ў жанры «хуаняо» («кветкі і птушкі»). Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства" абмеркавалі адрозненні традыцыйнага кітайскага жывапісу ад еўрапейскага, а таксама зрабілі і падпісалі віншавальныя паштоўкі.
{gallery}2025/2025_10_13{/gallery}