Дарагія сябры! Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і філіял моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network у г. Мінску 5 лістапада 2025 г. запрашаюць прыняць удзел у міжнародным круглым стале «II Мінская Мадэль ШАС» .
Круглы стол прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння і дзвюх секцый. Пленарнае пасяджэнне будзе праводзіцца з удзелам экспертаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў і прадстаўнікоў студэнцкага актыву. Удзел у пленарным пасяджэнні магчымы анлайн (у фармаце відэаканферэнцсувязі).
Секцыйныя пасяджэннія – моладзевыя секцыі з удзелам студэнтаў і магістрантаў прадугледжваюць загадзя падрыхтаваныя выступленні з дакладамі (на рускай і кітайскай мовах) і правядзенне дзелавой гульні ў фармаце мадэлявання пасяджэнняў органаў ШАС. Да ўдзелу ў моладзевых секцыях і дзелавой гульні запрашаюцца аспіранты, магістранты, студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін ШАС.
Фармат правядзення секцыйных пасяджэнняў - вочны (у Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце міжнародных адносін: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Ленінградская, 20).
Тэматыка секцыі 1 і мадэлявання пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў у рамках дзелавой гульні: «Ахова прыроды, навакольнага асяроддзя і клімату» (рабочая мова – руская).
Тэматыка секцыі 2 і мадэлявання пасяджэння Савета нацыянальных каардынатараў у рамках дзелавой гульні: "Роля штучнага інтэлекту ў фарміраванні асновы для ўстойлівага развіцця краін ШАС" (рабочая мова – кітайская).
Спасылкі на формы рэгістрацыі:
- Секцыя 1 (на рускай мове): https://forms.gle/tjWKkrA3XHA8Ljrw8
- Секцыя 2 (на кітайскай мове): https://forms.gle/97cMtHbWMHU2p5L6A
Дэдлайн рэгістрацыі – 24 кастрычніка 2025 г.
Больш падрабязная інфармацыя ў інфармацыйным лісце.
