10 кастрычніка ў рамках Дыпламатычных чытанняў ФМА студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" правялі конкурс прэзентацый "Міжкультурная кампетэнтнасць і міжнародная лагістыка: неабходнасць або выбар" (Intercultural Competence and International Logistics: Must or an Option). Мерапрыемства, прымеркаванае да 30-годдзя ФМА, арганізавалі дацэнт кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці М. В. Натуркач і старшы выкладчык кафедры Г.І. Ахрыменя. Занятак таксама наведала старшы выкладчык, магістр міжкультурнай камунікацыі С.У. Салаўёва, прыняўшы актыўны ўдзел у абмеркаванні прэзентацый. Яна адзначыла высокі ўзровень валодання студэнтамі тэорыяй міжкультурнай камунікацыі і прафесійнай англійскай мовай.
Веданне асаблівасцей міжнароднай камунікацыі для ўстанаўлення і падтрымання эканамічных сувязей асабліва важна ў сучасных умовах. На занятках студэнты асвятлілі тэарэтычныя і практычныя аспекты міжнароднай лагістыкі, міжнароднага дзелавога этыкету і пытанні ўзаемадзеяння бізнес-культур на прыкладзе краін і рэгіёнаў, з якімі Беларусь цесна супрацоўнічае.
На завяршальным этапе мерапрыемства яго ўдзельнікі падвялі вынікі абмеркавання, чарговы раз пераканаўшыся ў важнасці міжкультурнай кампетэнтнасці для спецыялістаў міжнароднага профілю.
Студэнты прадэманстравалі вынікі сваіх даследаванняў шмат якіх аспектаў міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, у міжнароднай лагістыцы і мытнай справе.
