9 кастрычніка на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ адбыліся штогадовыя Дыпламатычныя чытанні, арганізаваныя для студэнтаў 2-га курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка". У межах абранай для мерапрыемства тэмы “Спадчына маёй Радзімы” (Wonders of my Motherland) студэнты падрыхтавалі групавыя і індывідуальныя выступленні. Удзельнікі прадставілі прэзентацыі аб дасягненнях архітэктуры (старадаўніх і сучасных) і інжынерных канструкцыях сваёй краіны. Падрыхтоўка да мерапрыемства прайшла пад кіраўніцтвам дацэнта Натуркача М.В. і старшага выкладчыка кафедры Майсюк Ю. Л.
Падчас мерапрыемстваў былі прадстаўлены праекты, якія ілюструюць гісторыю краіны ад сярэднявечча да нашых дзён.
У працэсе падрыхтоўкі і ўдзелу ў мерапрыемстве студэнты азнаёміліся з вялікай колькасцю інфармацыі аб важнейшых дасягненнях нашай краіны, яе гісторыі і традыцыях, атрымалі важны вопыт выступлення на публіцы, удасканалілі веданне англійскай мовы, азнаёміліся з найбольшымі славутасцямі Беларусі і падзяліліся асабістымі гісторыямі знаёмства з гэтымі аб'ектамі.
Мерапрыемства дазволіла ўсвядоміць багацце нашай гісторыка-культурнай спадчыны, неабходнасць яе вывучэння, гонар за краіну, якая здолела захаваць, аднавіць і нанова адбудаваць гэтыя ўнікальныя аб'екты, а таксама стварыць новыя, што прадстаўляюць гісторыю краіны на сучасным этапе.
Ю. Л. Майсюк., старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці
