8 кастрычніка 2025 года студэнты 2 і 4 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Мальцава В.В. наведалі літаратурны вечар "Шлях Дантэ: жыццё, творчасць і спадчына вялікага паэта Італіі", прысвечаны 760-годдзю Дантэ Аліг'еры.
У мерапрыемстве, арганізаваным Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і таварыствам "Беларусь - Італія", прынялі ўдзел актывісты БелАД, выкладчыкі і студэнты ВНУ г. Мінска.
