29 верасня адбылася сустрэча студэнтаў-мытнікаў ФМА БДУ з Міністрам па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Русланам Валянцінавічам Давыдавым.
Мерапрыемства адбылося ў Дзяржаўным мытным камітэце. Таксама ўдзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі БНТУ, мытных органаў і ведамаснага Інстытута.
Р. Давыдаў расказаў пра ўклад у еўразійскую інтэграцыю мытных органаў, стан і перспектывы развіцця мытнага адміністравання ў Еўразійскім эканамічным саюзе, значэнне адзінага рэгулявання для яго паспяховага і паступальнага развіцця.
{gallery}2025/2025_09_29_02{/gallery}