18 верасня 2025 г. адбылася сустрэча студэнтаў факультэта міжнародных адносін са Старшынёй камісіі па пытаннях аграпрамысловага комплексу Моладзевай рады пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Паўлам Сяргеевічам Шайтанавым.
У ходзе выступлення госць закрануў наступныя тэмы:
- Дзень народнага адзінства: Павел Сяргеевіч азнаёміў студэнтаў з гісторыяй пытання і асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі;
- Моладзевая рада пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: лектар расказаў аб структуры і асноўных напрамках дзейнасці.
Студэнты актыўна задавалі пытанні, асабліва іх цікавіла міжнародная дзейнасць Маладзевай рады.
![]() |
![]() |

