13 верасня 2025 г. запрошаны эксперт, загадчык кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Універсітэта Кадзір Хас (г. Стамбул), доктар філасофіі ў галіне міжнароднага права Альфрэда Нойман правёў лекцыю на тэму "Сучасныя тэндэнцыі ў разглядзе міждзяржаўных спрэчак у міжнародных судовых і арбітражных органах" для студэнтаў і выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін.
Прызнаны міжнародны эксперт у галіне права А. Нойман асвятліў актуальныя тэндэнцыі ў разглядзе міждзяржаўных спрэчак з прыкладамі з уласнага багатага практычнага вопыту, перш за ўсё, у справах, якія разглядаюцца ў Міжнародным Судзе ААН.
Мерапрыемства адбылося ў рамках сумеснага праекта ФМА БДУ і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь – цыкла лекцый "Multi-perspective insight into international law: Практыка міжнароднага права вачыма сусветных экспертаў", мэта якога – азнаёміць з падыходамі розных дзяржаў і міжнародных арганізацый да актуальных праблем міжнароднага правапарадку.
{gallery}2025/2025_09_13{/gallery}