26–30 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук прынялі ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных Беларускім дзяржаўным універсітэтам у рамках візіту кітайскай дэлегацыі ў Рэспубліку Беларусь.
27 чэрвеня на пляцоўцы факультэта міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча дэлегацыі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук з прадстаўнікамі факультэта міжнародных адносін і гістарычнага факультэта БДУ, падчас якой прайшла дыскусія на тэму "80-годдзе Вялікай Перамогі: успрыманне Кітая і Беларусі".
Асаблівая ўвага на сустрэчы была нададзена ўкладу Беларусі і Кітая – дзвюх краін, якія перажылі вайну ў розных умовах, але з аднолькавай рашучасцю абаранялі сваю незалежнасць і годнасць.
Спікеры ў сваіх дакладах звярнуліся да сучаснасці: як гістарычныя рэаліі паўплывалі на развіццё ідэй шматпалярнасці і шматвектарнасці – прынцыпаў, якія сёння фарміруюць новыя падыходы да міжнародных адносін, да пошуку балансу і дыялогу паміж нацыямі.
Таксама 27 чэрвеня было арганізавана наведванне Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны, дзе для замежнай дэлегацыі была праведзена аглядная экскурсія.
29 чэрвеня прадстаўнікі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук наведалі Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і Музей абароны Брэсцкай крэпасці, а таксама правялі двухбаковую сустрэчу з беларускім бокам з мэтай абмеркавання пытанняў узаемнай цікавасці.
30 чэрвеня дэлегацыя азнаёмілася з дзейнасцю Кітайскага культурнага цэнтра ў Мінску, Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, а таксама правялі сустрэчу з супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дзе абмеркавалі ролю Кітая ў Другой сусветнай вайне, вядучую ролю Камуністычнай партыі Кітая ў вайне супраць Японіі, а таксама распаўсюджванне і дасведчанасць аб гэтым у Беларусі.
{gallery}2025/2025_06_30{/gallery}