26–27 чэрвеня на факультэце міжнародных адносін прайшла V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Праблемы сучаснага ўсходазнаўства".
Удзельнікамі форуму сталі больш за 80 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і вучоных з Беларусі, Расіі, Кітая і Манголіі. У рамках канферэнцыі праходзіла праца ў трох секцыях, прысвечаных сацыяльна-палітычным пытанням, культурнай, моўнай і літаратурнай разнастайнасці краін Усходу.
У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі шырокае кола актуальных праблем, звязаных з вывучэннем краін Усходу, прадставілі вынікі сваіх даследаванняў у галіне палітыкі, эканомікі, гісторыі, рэлігійных традыцый, лінгвістычных асаблівасцей і спецыфікі перакладу ўсходніх моў, міфалогіі і інш.
{gallery}2025/2025_06_27{/gallery}