Select your language

18 чэрвеня 2025 г. у актавай зале ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка" адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання лаўрэатаў XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў і навуковых кіраўнікоў.

У цырымоніі ўзнагароджання бралі ўдзел Старшыня ДКНТ Сяргей Уладзіміравіч Шлычкоў, намеснік Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Васільевіч Капскі, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Леанідавіч Гурскі, рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Аляксандр Іванавіч Жук.

Лаўрэатам конкурсу стаў выпускнік ФМА з работай "Лічбавыя валюты цэнтральнага банка: замежны вопыт і перспектывы выкарыстання ў сусветнай эканоміцы", выкананай пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта кафедры міжнародных эканамічных адносін Галіны Генадзьеўны Галавенчык.

Галіна Генадзьеўна Галавенчык узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навуковымі работамі студэнтаў, пераможцаў XXXI Рэспублканскага конкурсу навуковых работамі студэнтаў. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Іванец асабіста ўручыў узнагароду Галіне Генадзьеўне.

З 2017 г. Г.Г. Галавенчык актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і алімпіяд у галіне сусветнай эканомікі. Пад яе кіраўніцтвам студэнты кафедры міжнародных эканамічных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ сталі ўладальнікамі дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступені на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах навуковых работ. Галавенчык Г.Г. падрыхтаваны два Лаўрэаты і прызёры Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ з прысуджэннем заахвочвання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў .

Віншуем Галіну Генадзьеўну з высокай узнагародай і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

{gallery}2025/2025_06_18{/gallery}