Select your language

31 мая 2025 года выкладчыкі кафедр усходазнаўства і мытнай справы і міжнароднай лагістыкі, а таксама студэнты 2 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства" наведалі штогадовы маштабны фестываль "Чай для гармоніі свету" (茶和天下), прымеркаваны да Міжнароднага дня чая і арганізаваны сумесна Міністэрствам культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі, Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам на Плошчы Свабоды ў цэнтры г. Мінска.

Студэнты і выкладчыкі прынялі ўдзел у майстар-класах па традыцыйнай культуры Кітая, а таксама праглядзелі канцэртную праграму. У гэтым годзе мерапрыемства было засяроджана на культуры горада Цяньцзіня.

Фестываль праходзіць у Мінску ўжо трэці раз. Як адзначыў у сваёй прывітальнай прамове Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань, "Чай для гармоніі свету" стаў брэндам гуманітарнага абмену паміж Кітаем і Беларуссю".

Крыніца

{gallery}2025/2025_05_31{/gallery}