Select your language

У рамках праекта «Здароўе студэнта-2025» (аўтар – канд. мед. навук, дацэнт Дзюбкова-Жарнасек Т. П.) навучэнцы першага курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» і трэцяга курса спецыяльнасці «Мытная справа» факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел у мерапрыемствах, якія рэалізуюцца згодна з Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025 гг. (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2020 г. № 312). Цыкл мерапрыемстваў рэалізуецца на працягу 2024–2025 навучальнага года як сродкамі дысцыпліны “Бяспека жыццядзейнасці чалавека” падчас адукацыйнага працэсу, так і ў пазаўрочны час. Мэтай праекта з'яўляецца фарміраванне ў навучэнцаў культуры здароўя. У фокусе ўвагі – фізічная актыўнасць, здаровае харчаванне і адмова ад спажывання тытуню ў любой форме.

Студэнты 4-й групы спецыяльнасці "Міжнароднае права" арганізавалі 14 мая акцыю "Дзень без ліфта" ў навучальным корпусе факультэта міжнародных адносін. Мэта акцыі – заклікаць навучэнцаў да рэалізацыі штодзённай рухальнай актыўнасці шляхам пад'ёму па лесвіцы замест карыстання ліфтам. Увасабленне ў жыццё ўласнага патэнцыялу фізічнай актыўнасці гэтыя ж студэнты прадэманстравалі падчас арганізаванай імі акцыі «За здаровы лад жыцця». Яны прайшлі пешшу па маршруце ст. метро «Аэрадромная» – парк «Курасоўшчына» – ст. метро «Аэрадромная». Фізічная актыўнасць кожнага з удзельнікаў акцыі, якая рэгіструецца дзякуючы  дадатку «Здароўе» у iPhone, склала больш за 20 000 крокаў.

Напярэдадні Сусветнага дня ровара, які штогод адзначаецца 3 чэрвеня, студэнтка першага курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» ўзяла вялікае інтэрв'ю ў студэнткі трэцяга курса гэтай жа спецыяльнасці якая вось ужо трэці год запар штодня пераадольвае адлегласць да ўніверсітэта і назад на веласіпедзе (поўны тэкст інтэрв'ю чытайце ў газеце «Універсітэт» ад 2 чэрвеня 2025 г. па спасылцы. Мэта інтэрв'ю, арганізаванага ў рамках праекта, – прасоўванне здароўезберагальных тэхналогій і навыкаў здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў універсітэта, падтрымка трэнду па выкарыстанні ў краіне экалагічна чыстага транспарту і клопат аб навакольным асяроддзі.

З мэтай развіцця кампетэнтнасці ў пытаннях здаровага харчавання ў 5-й групе студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права" арганізаваны інтэнсіў-практыкум з выкананнем у LMS Moodle адкрытага задання "Мяняйце харчовыя перавагі!" у рамках адукацыйнага працэсу. На першым этапе кожны студэнт аналізаваў пералік прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання, уключаных у рацыён аднакурсніка (праца ў пары), з пазіцый рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў пры іх ужыванні і эмісіі парніковых газаў пры вытворчасці. На другім этапе на аснове вынікаў аналізу навучэнцы распрацоўвалі рэкамендацыі па мадыфікацыі рацыёну аднакурсніка для рэдукцыі рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, асацыіраваных з ужываннем пэўных прадуктаў харчавання. У рэфлексіі студэнты высока ацанілі практычную значнасць дадзенай формы арганізацыі самастойнай вучэбнай дзейнасці.

Студэнты трэцяга курса спецыяльнасці "Мытная справа" абмеркавалі на семінары праблему ўздзеяння другаснага тытунёвага дыму на арганізм людзей, якія не паляць (пасіўнае курэнне) і пацвердзілі той факт, што бяспечнага ўзроўню ўздзеяння тытуню на арганізм не існуе. Адукацыйныя прадукты ў форме даклада, створанага з прымяненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій, прадставілі аднакурснікам (13-я група) і (14-я група). Разам з выкладчыкам дысцыпліны дацэнтам Дзюбковай-Жарнасек Т. П. студэнты 14-й групы разабралі тэматычны клінічны кейс з дэманстрацыяй на экране дадатковых метадаў даследавання, які пацвярджае актуальнасць абмяркоўваемай праблемы ў моладзевым асяроддзі на сучасным этапе. Адукацыйнае мерапрыемства, арыентаванае на дасягненне як вучэбнай, так і выхаваўчай мэты, якая прадугледжвае фарміраванне культуры здароўя навучэнцаў і прыярытэтнасць права кожнага чалавека дыхаць паветрам, не забруджаным тытунёвым дымам, рэалізавана сродкамі вучэбнай дысцыпліны "Бяспека жыццядзейнасці чалавека" ў рамках адукацыйнага працэсу і прымеркавана да Сусветнага дня без тытуню, абвешчанага Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 1987 годзе і штогод адзначаецца 31 мая.

{gallery}2025/2025_05_14_4{/gallery}