Міжнародная навуковая канферэнцыя «БРІКС і АСЕАН: выклікі і перспектывы супрацоўніцтва», арганізаваная факультэтам міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках мерапрыемстваў святкавання 30-годдзя факультэта міжнародных адносін у супрацоўніцтве з факультэтам міжнародных адносін МДІМА Універсітэт МЗС Расіі прайшла 16 мая 2025 г. Асноўнай мэтай міжнароднай канферэнцыі стала прыцягненне ўвагі прадстаўнікоў экспертнай і акадэмічнай супольнасці, а таксама маладых вучоных – студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – з розных краін да даследаванняў ролі і значэння БРІКС і АСЕАН ва ўмовах фарміравання шматпалярнага свету.
З прывітальным словам выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Кочын Віктар Паўлавіч, які адзначыў, што ў БДУ з МДІМА склалася даўняе і ўстойлівае партнёрства, праводзіцца мноства сумесных навуковых і адукацыйных мерапрыемстваў, наша міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва з'яўляецца змястоўным і прадуктыўным і гэта канферэнцыя працягвае такую традыцыю. Таксама ўдзельнікаў канферэнцыі прывіталі намеснік дэкана па навуковай рабоце ФМА БДУ Рубо Алеся Пятроўна і намеснік дэкана па навуковай рабоце і міжнароднаму супрацоўніцтву ФМА МДІМА МЗС Расіі Арапава Кацярына Якаўлеўна.
У экспертнай секцыі выступілі намеснік дэкана па навуковай рабоце і міжнароднаму супрацоўніцтву факультэта міжнародных адносін МДІМА МЗС Расіі, к.э.н. Арапава Кацярына Якаўлеўна; прафесар кафедры еўразійскіх даследаванняў факультэта міжнародных адносін, д.г.н. Русаковіч Андрэй Уладзіміравіч; прафесар, прафесар кафедры міжнародных эканамічных адносін факультэта міжнародных адносін, д.э.н. Давыдзенка Алена Леанідаўна; дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі Расійскага эканамічнага ўніверсітэта ім. Г.У. Пляханава, к.э.н. Новікава Кацярына Сяргееўна; памочнік дэкана, спецыяліст па УМР факультэта міжнародных адносін МДІМЗ МЗС Расіі Калугіна Паліна Паўлаўна; загадчык кафедры міжнародных эканамічных адносін, к.э.н. Юрава Наталля Вячаславаўна; дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін, к.э.н. Галавенчык Галіна Генадзеўна і іншыя. У другой палове дня прайшла моладзевая секцыя, дзе выступілі студэнты, магістранты і аспіранты факультэта міжнародных адносін і эканамічнага факультэта БДУ.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне электроннага зборніка навуковых артыкулаў.
{gallery}2025/2025_05_16{/gallery}