Select your language

Восемдзесят гадоў таму адгрымелі апошнія стрэлы самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва. У гэты дзень, 9 мая, наш народ выстаяў і перамог, абараніўшы свабоду, гонар і будучыню наступных пакаленняў. Вялікая Айчынная вайна – гэта не проста старонкі падручніка, а мільёны чалавечых лёсаў, трагедый і подзвігаў, назаўжды ўпісаных у гісторыю.

У гонар гэтай даты на чарговым пасяджэнні кінагуртка “Cinemates” (кіраўнік – старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Н. А. Касцерава) удзельнікі абмяркоўвалі, якім чынам кінематограф захоўвае памяць аб вайне, прымушае гледачоў не толькі суперажываць, але і задумацца пра кошт міру.

Пасля прагляду відэаматэрыялаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі гуртка падзяліліся асабістымі сямейнымі гісторыямі і разважаннямі аб тым, як важна захоўваць гістарычную памяць у сучасным свеце. На гэтым пасяджэнні ўдзельнікі гуртка вырашылі аформіць тэматычны стэнд, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі. У экспазіцыі прадстаўлены не толькі гістарычныя факты, але і архіўныя фатаграфіі, урыўкі лістоў з фронту.

Стэнд стаў нашай данінай павагі героям вайны – тым, хто змагаўся на фронце, працаваў у тыле. Падобныя сустрэчы – важны ўклад у фарміраванне грамадзянскай адказнасці, патрыятызму і духоўнай культуры моладзі.