Select your language

6 мая 2025 года студэнты 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент" пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Майсюк Ю.Л і Ахрымені Г.І. правялі круглы стол, прысвечаны сучасным праблемам бізнесу.

Студэнтка даследавала тонкасці зносін у працы шматнацыянальнай каманды. Праца ў шматнацыянальнай камандзе можа быць вельмі прадуктыўнай, але таксама і спалучана з шэрагам цяжкасцяў. Розныя ўдзельнікі каманды могуць размаўляць на розных мовах або мець розныя ўзроўні валодання мовай зносін. Гэта можа прывесці да недастатковага разумення і цяжкасцяў у камунікацыі. Удзельнікі каманды могуць таксама мець розныя падыходы да працы, што можа прывесці да канфліктаў. Студэнты параўноўвалі і аналізавалі метады і спосабы, якія выкарыстоўваюць вядомыя кампаніі для вырашэння такога кшталту праблем. Напрыканцы была зроблена выснова: каб пераадолець гэтыя цяжкасці, важна развіваць навыкі міжкультурнай камунікацыі, быць адкрытым да дыялогу і актыўна працаваць над стварэннем згуртаванай каманды.

Студэнтка вынесла на абмеркаванне пытанне аб разнастайнасці маркетынгавых тэхналогій, іх карэктнасці і дарэчнасці, уплыве на спажыўца. Было адзначана, што разнастайнасць маркетынгавых тэхналогій аказвае значны ўплыў на спажыўцоў, змяняючы іх паводзіны, успрыманне брэндаў і працэс прыняцця рашэнняў. Удзельнікі разгледзелі такія аспекты гэтага ўплыву, як аўтаматызацыя і штучны інтэлект, эмацыйная сувязь, персаналізацыя. Дадзенае пытанне выклікала гарачую дыскусію, бо пункты гледжання ў групе падзяліліся. Але ў цэлым, прыйшлі да адзінага меркавання, што разнастайнасць маркетынгавых тэхналогій стварае як магчымасці, так і выклікі для спажыўцоў і кампаній. Разуменне гэтага дапамагае брэндам адаптавацца і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з мэтавай аўдыторыяй.

Студэнтка разгледзела бізнес-ідэю аб стварэнні стартапа, аб праблемах з пачатковым капіталам і інвестыцыях, прапанавала свае шляхі стварэння і вядзення бізнесу. Стварэнне стартапа — гэта займальны, але таксама і складаны працэс, які можа суправаджацца мноствам праблем і выклікаў. Студэнты разгледзелі некаторыя з найбольш распаўсюджаных праблем, з якімі сутыкаюцца стартапы: гэта і недахоп фінансавання, і нявызначанасць рынку, і канкурэнцыя, і юрыдычныя праблемы. Але гатоўнасць да іх вырашэння можа дапамагчы заснавальнікам стартапаў лепш падрыхтавацца да выклікаў, якія яны могуць сустрэць на сваім шляху.

У ходзе абмеркавання студэнты прадэманстравалі такія моўныя навыкі і ўменні, як уменне выкарыстоўваць спецыяльную лексіку, звязаную з бізнесам, эканомікай, фінансамі і кіраваннем, правільную граматыку і стыль, які адпавядае бізнес-кантэксту. Удзельнікі паказалі высокі ўзровень валодання прэзентацыйнымі навыкамі, навыкамі крытычнага мыслення, здольнасць дакладна і ўпэўнена выкладаць свае думкі, аргументаваць сваю пазіцыю і ўдзельнічаць у дыскусіях. Гэтыя навыкі і ўменні, несумненна, дапамогуць студэнтам у будучыні эфектыўна ўдзельнічаць у міжнародных бізнес-дыскусіях, будаваць прафесійныя адносіны і развіваць сваю кар'еру ў глабальным асяроддзі.

Ахрыменя Г.І, старшы выкладчык КАММПД