Select your language

30 красавіка 2025 года Група ганаровай варты ФМА БДУ  урачыста ўсклала кветкі да мемарыяла Героя Савецкага Саюза Б.С. Акрэсціна і лётчыкам, якія загінулі ў баях за Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. На цырымоніі прысутнічалі навучэнцы гімназіі № 15 г. Мінска і гімназіі № 30 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Барыса Сямёнавіча Акрэсціна.

Відэасюжэт ТУТ.

Таксама студэнты наведалі музей Баявой і Працоўнай Славы гімназіі №30 г. Мінска.

Пазнавальную экскурсію для студэнтаў правяла педагог-арганізатар гімназіі №30 г. Мінска Я. Л. Варанкова.

Студэнты азнаёміліся з гісторыяй гімназіі №30 г. Мінска, экспанатамі Музея Баявой і Працоўнай Славы, біяграфіяй Героя Савецкага Саюза Б.С. Акрэсціна, імя якога носіць гімназія, даведаліся аб подзвігу, здзейсненым Б.С. Акрэсціным у гады Вялікай Айчыннай вайны. Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых пры вызвалення Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Старэйшаму выкладчыку кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ Грабеннікаву А. В. кіраўніцтва гімназіі №30 г. Мінска дало магчымасць выступіць перад вучнямі на ўрачыстым мерапрыемстве.

Таксама ён перадаў у дар музею Баявой і Працоўнай Славы аварыйны радыёмаяк "Камар-2МП", які раней знаходзіўся ў яго асабістай калекцыі. Гэты падарунак зойме дастойнае месца сярод экспанатаў музея Баявой і Працоўнай Славы.

Студэнты з Групы ганаровай варты  выступілі перад навучэнцамі мытнага класа гімназіі № 30 г. Мінска.

А.В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі

{gallery}2025/2025_04_30_02{/gallery}