У рамках святкавання 80-й гадавіны Вялікай Перамогі прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР ФМА БДУ разам з групай студэнтаў ушанавалі памяць Героя Савецкага Саюза, легендарнай беларускай падпольшчыцы Марыі Барысаўны Асіповіч, магіла якой знаходзіцца на Усходніх могілках г. Мінска.
У гэты ж дзень выкладчыкі і студэнты наведалі «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужылі» і азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй музея памяці. Загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР, доктар палітычных навук, прафесар Р.А. Есін падзяліўся з калегамі і будучымі спецыялістамі па міжнародных адносінах успамінамі аб урачыстай цырымоніі закладкі ў крыпце Храма-Помніка капсул з зямлёй з гарадоў Хірасімы і Нагасакі, якія пацярпелі ад амерыканскай атамнай бамбардзіроўкі ў жніўні 1945 года.
{gallery}2025/2025_05_07{/gallery}