Студэнты спецыяльнасці “Міжнароднае права” факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел (анлайн) у XXXII Міжнароднай навуковай студэнцкай канферэнцыі "Дзяржава і права: актуальныя праблемы сучаснасці", якая адбылася 24 красавіка 2025 г. у Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі "Марыйскі дзяржаўны ўніверсітэт". Падрыхтаваныя выступленні ахоплівалі найбольш актуальныя пытанні міжнароднага права, якія ўключаюць негатыўны ўплыў прымянення аднабаковых санкцый на доступ да медыкаментаў, прымяненне міжнароднага гуманітарнага права да выкарыстання аўтаномных відаў узбраенняў, зброі са штучным інтэлектам; міжнародна-прававой ахове трансгранічных вадацёкаў і інш.
Па выніках працы секцыі "Сучасныя праблемы міжнароднага публічнага права" ўсе дыпломы за лепшыя даклады былі аддадзены студэнтам ФМА.
Віншуем нашых юнакоў і дзяўчат з выніковым выступленнем на канферэнцыі!
{gallery}2025/2025_04_24_05{/gallery}