Select your language

З 14 па 26 красавіка на факультэце міжнародных адносін праводзіўся Тыдзень студэнцкай навукі. Гэтае мерапрыемства стала на нашым факультэце традыцыйным і накіравана на далучэнне студэнтаў да навуковай работы.

Выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (эканамічныя спецыяльнасці) у рамках Тыдня падрыхтавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў розных відаў і форм. Гэта і конкурс дакладаў, і дзелавая гульня, прэзентацыі, круглы стол, дэбаты, конкурс відэапрэзентацый, экскурсія-прэзентацыя на англійскай мове і інш.