Заяўкі – да 15 мая 2025 г.
З 01 лютага 2025 г. па 01 чэрвеня 2025 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіцца конкурс эсэ для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Маладыя галасы Еўразіі. Парадак-2030». Арганізатарам мерапрыемства выступае кафедра еўразійскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Конкурс накіраваны на падтрыманне таленавітых студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, развіццё прафесійных кампетэнцый і творчага ўзаемадзеяння моладзі краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Для ўдзелу канкурсантам неабходна падрыхтаваць даследчую работу ў фармаце эсэ ў адпаведнасці з тэматыкай адной з трох секцый:
- Секцыя 1. Трэнды эканамічнага развіцця дзяржаў-членаў ЕАЭС ва ўмовах адзінай мытнай тэрыторыі і фарміравання еўразійскіх галіновых рынкаў.
- Секцыя 2. Лічбавізацыя і інфармацыйная бяспека ў еўразійскім рэгіёне.
- Секцыя 3. Развіццё еўразійскага права скрозь прызму практыкі Суда ЕАЭС.
Канкурсантам прапануецца падзяліцца сваімі разважаннямі на адну з абазначаных тэм і прадставіць варыянты развіцця ЕАЭС у бліжэйшыя пяць гадоў.
Парадак удзелу:
- У тэрмін да 15 мая ўключна неабходна накіраваць конкурсную работу на электронны адрас:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай "Конкурс эсэ_Прозвішча, імя, імя па бацьку". - 16 мая - 01 чэрвеня 2025 года – экспертыза работ і пасяджэнне Экспертнай рады.
- 02 чэрвеня 2025 года – падвядзенне вынікаў Конкурсу (публікацыя вынікаў на старонцы кафедры еўразійскіх даследаванняў у раздзеле "навуковая работа").
Патрабаванні да афармлення і шаблон заяўкі ТУТ.
Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат удзельніка. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і атрымаюць магчымасць апублікаваць конкурсную работу ў зборніку матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Інтэграцыйныя працэсы ў Еўразіі: стан, выклікі, перспектывы".
Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 212 96 11.