Загадчык кафедры міжнародных эканамічных адносін Юрава Н.У. і дацэнт Галавенчык Г.Г. прынялі ўдзел у XXVII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы глабальнай эканомікі», якая адбылася 24-26 красавіка 2025 г. у Маскве ў РУДН ім. П.Лумумбы.
Сярод удзельнікаў канферэнцыі было больш за 500 экспертаў з 15 вядучых ВНУ, у тым ліку з Бразіліі, Кітая, Турцыі і ПАР. Фокус сустрэчы — супрацоўніцтва краін Вялікай Еўразіі, узаемадзеянне на прасторы СНД і ЕАЭС, а таксама цыфравізацыя і дэглабалізацыя ў кантэксце станаўлення шматпалярнага свету.
У рамках дадзенай міжнароднай канферэнцыі ў БДУ 24 красавіка 2025 г. была праведзена Нацыянальная секцыя «ПАТЭНЦЫЯЛ РАЗВІЦЦЯ МІЖНАРОДНЫХ ЭКАНАМІЧНЫХ АДНОСІН ВА УМОВАХ ШМАТПАЛЯРНАГА СВЕТУ». У рабоце нацыянальнай секцыі прынялі ўдзел 20 аспірантаў, дактарантаў і студэнтаў з БДУ, БДЭУ і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік навуковых работ.
{gallery}2025/2025_04_26{/gallery}