Сёлета ў рабоце дзвюх секцый (37 і 38) 82-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта факультэта міжнародных адносін традыцыйна ўдзельнічалі студэнты, магістранты і аспіранты факультэта міжнародных адносін БДУ і Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Масква). Кіраўніцтва секцыямі ажыццяўлялі дацэнт, загадчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА С. А. Дубінка і дацэнт кафедры англійскай мовы і прафесійнай камунікацыі Фінансавага ўніверсітэта М. П. Стараверава. Адзначым, што супрацоўніцтва з Фінансавым універсітэтам паспяхова працягваецца больш за дзесяць гадоў, даючы ўдзельнікам магчымасць абмяняцца вынікамі навуковых даследаванняў і ўмацаваць міжнародныя акадэмічныя сувязі.
Былі прадстаўлены цікавыя даклады на самыя актуальныя тэмы, пра што сведчаць пытанні і ажыўленая дыскусія. Падвядзенне вынікаў работы секцый – гэта не толькі абмеркаванне прэзентацый і намініраванне ўдзельнікаў на прызавыя месцы ў адпаведнасці з прынятымі крытэрыямі ацэнкі выступленняў. Гэта падвядзенне вынікаў шматпланавай работы кафедры ў аспекце моўнай і прафесійнай падрыхтоўкі маладых даследчыкаў да глыбокага аналізу, разумення актуальнасці доследнай праблемы, практычнай значнасці вынікаў яе вырашэння і дастойнага прадстаўлення гэтых вынікаў на англійскай мове. У падвядзенні вынікаў удзельнічалі студэнты і выкладчыкі абедзвюх ВНУ. Іх водгукі і ўражанні сведчаць аб эфектыўнасці такіх мерапрыемстваў у моўнай і прафесійнай падрыхтоўцы будучага спецыяліста.
{gallery}2025/2025_04_24_03{/gallery}