23 красавіка 2025 года кафедрай міжнароднага турызму і гасціннасці быў арганізаваны конкурс экскурсійных студэнцкіх праектаў "Факультэт міжнародных адносін: гісторыя, падзеі, людзі", прысвечаны 30-годдзю ФМА. Каманды студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Рашэтнікавай А.М. падрыхтавалі аўтарскія экскурсіі для навучэнцаў гімназій г. Мінска і Мінскага абласнога ліцэя. Інтэрактыўныя экскурсіі былі праведзены студэнтамі для ўдзельнікаў Гарадскога турніру "Мая будучая прафесія ў сферы турызму і гасціннасці" ў фармаце жывога дыялогу з цікавымі гістарычнымі фактамі, творчымі заданнямі і гумарам, каб пазнаёміць будучых абітурыентаў з факультэтам міжнародных адносін.
Падчас экскурсіі госці пазнаёміліся з гісторыяй факультэта і яго спецыяльнасцямі, даведаліся шмат новага аб прапанаваных адукацыйных праграмах. Экскурсанты пабывалі ў кабінетах, прысвечаных вывучэнню розных моў, акунуліся ў моўнае і культурнае асяроддзе азіяцкіх і еўрапейскіх краін, пабывалі ў тэматычных аўдыторыях, прысвечаных міжнароднаму турызму і гасціннасці, мытнай справе і міжнароднай лагістыцы, міжнароднаму праву і іншых.
{gallery}2025/2025_04_23_03{/gallery}