Select your language

У рамках Тыдня студэнцкай навукі ў групах партугальскай мовы 1 і 2 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", 2 курсы спецыяльнасці "Міжнароднае права" і 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" прайшоў шэраг мерапрыемстваў пад кіраўніцтвам прафесара кафедры міжнародных адносін С.Ф. Свілас і старшых выкладчыкаў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Ю.І. Сіняўскай і Т.С. Шарупіч. Мерапрыемствы прайшлі на рускай і партугальскай мовах.

  • 15 красавіка адбыўся круглы стол і віктарына на тэму «Жазэ Параньёс, «барон Рыа-Бранка» (1845-1912) – бацька бразільскай дыпламатыі». Круглы стол быў прысвечаны Барону Рыа-Бранка – вялікаму дыпламату Лацінскай Амерыкі.
  • 15 красавіка прайшоў круглы стол і віктарына на тэму "Публічная дыпламатыя Бразіліі". У час мерапрыемства былі разгледжаны тэарэтычныя аспекты публічнай дыпламатыі, у прыватнасці, выяўлены новыя моманты, якія з'явіліся ў публічнай дыпламатыі за апошнія гады (развіццё публічнай дыпламатыі міжнародных арганізацый, выкарыстанне інтэрнет-тэхналогій у рамках публічнай дыпламатыі і іншыя).
  • 21 красавіка адбылася міні-лекцыя і круглы стол на тэму "Удзел краін Лацінскай Амерыкі ў міратворчых місіях ААН". Дадзенпе мерапрыемства было прысвечана ўкладу Лацінскай Амерыкі ў міратворчыя місіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У час міні-лекцыі прафесара С.Ф. Свілас былі разгледжаны як міратворчая дзейнасць, накіраваная на падтрыманне рэгіянальнай стабільнасці, так і місіі на аддаленых ад разгляданых дзяржаў кантынентах.
  • 21 красавіка прайшоў круглы стол на тэму «Грамадзянін-імператар» Педру II (1825–1891) палітычны дзеяч, лінгвіст, усходазнаўца і паломнік». Падчас мерапрыемства выкладчыкі і студэнты вызначылі ролю Педру II у захаванні тэрытарыяльнага адзінства Бразіліі, у яе эканамічным развіцці, у разуменні значэння рэлігіі ў выхаванні і маральным удасканаленні чалавека, нараўне з адукацыяй і культурай.

Мерапрыемствы прайшлі ў атмасферы зацікаўленасці, высокай актыўнасці студэнтаў. Такая дзейнасць аб'ядноўвае выкладчыкаў і студэнтаў, для якіх Бразілія і партугальская мова прадстаўляюць сферу прафесійных інтарэсаў.

{gallery}2025/2025_04_21_02{/gallery}