Select your language

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 23 кастрычніка 2025 года праводзіць XIX Міжнародную навуковую канферэнцыю «Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам».

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, даследчыкі і спецыялісты па праблемах міжкультурнай камунікацыі і навукова-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу па замежных мовах.

Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 (Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201), з 12.00 пачынаецца работа Круглага стала і секцый канферэнцыі.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі і накіраваць матэрыялы неабходна па спасылцы да 5 чэрвеня 2025 г.

Запрашэнне і праграма канферэнцыі будуць разасланыя па электроннай пошце да 30 чэрвеня 2025 года.

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ