У Мінскай рэгіянальнай мытні тры пакаленні мытнікаў аб'яднала інтэлектуальная гістарычная віктарына "Нам дадзена права памятаць", прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізавана мерапрыемства разам з Моладзевай радай пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Віктарына складалася з некалькіх раундаў, у кожным з якіх удзельнікі праявілі дастойныя веды гісторыі Беларусі, у тым ліку ключавых дат, персаналій, падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Абсалютным пераможцам стала каманда "Стратэгі", якую прадставілі студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" БДУ і БНТУ. БДУ прадстаўлялі студэнткі трэцяга курса. З невялікім адрывам на другім месцы аказалася каманда супрацоўнікаў Мінскай рэгіянальнай мытні пад назвай «Сябры». Ганаровае трэцяе месца ў "Мегамытнікаў" з навучэнцаў мытных класаў 23-й і 30-й мінскіх гімназій.
Старшыня Моладзевай рады пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аліна Рацькова ўзнагародзіла пераможцаў памятнымі дыпломамі і пажадала новых поспехаў і дасягненняў на карысць нашай роднай краіны.
![]() |
|
