Select your language

23 красавіка 2025 г. у рамках Тыдня навукі на ФМА студэнты 2-3 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства» і 3 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства», якія вывучаюць кітайскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры ўсходазнаўства К.І. Лешчанка і В.У. Клімовіч правялі майстар-клас па перакладзе сучаснай кітайскай паэзіі.

Майстар-клас праходзіў у фармаце воркшопа. Адрозненне інавацыйнага фармату воркшопа ад іншых фарматаў майстар-класа заключаецца ў тым, што воркшоп – гэта навучальнае мерапрыемства, у якім увага робіцца на практычную працу, без шырокай тэарэтычнай або дэманстрацыйнай часткі. Студэнты выбіралі вершаваныя тэксты – вершы сучасных паэтаў або тэксты песень сучасных кітайскіх выканаўцаў, самастойна перакладалі іх з кітайскай на рускую мову і прадстаўлялі вынікі ў выглядзе прэзентацыі, а выкладчыкі і слухачы давалі каментары. У прадстаўленых праектах студэнты прадэманстравалі высокі ўзровень валодання навыкамі перакладу, а таксама праявілі вялікі талент да стварэння ўласных паэтычных тэкстаў.

Майстар-клас па перакладзе паэзіі стаў традыцыйным мерапрыемствам Тыдняў навукі на ФМА і праводзіцца ўжо чацвёрты год запар. 

{gallery}2025/2025_04_23{/gallery}