23 красавіка 2025 г. адбыліся студэнцкія дэбаты "Паварот на Усход у знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь". Дэбаты ўвайшлі ў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 30-гадоваму юбілею факультэта міжнародных адносін БДУ і прайшлі ў межах Тыдня студэнцкай навукі на факультэце. Арганізатары турніру – філіял Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network у г. Мінску і СНДЛ «Усходазнаўца» кафедры ўсходазнаўства ФМА.
Мадэратарамі дэбатаў выступілі выкладчыкі кафедры ўсходазнаўства ФМА БДУ М.П. Шыраеў і К.І. Лешчанка (ментар мінскай філіі SCOLAR).
Паколькі асновай пабудовы трывалых адносін з дзяржавамі Усходу з'яўляецца глыбокае разуменне развіцця эканомікі, грамадства і культуры наяўных і патэнцыйных партнёраў, у рамках агульнай тэматыкі дэбатаў было разгледжана шырокае кола краіназнаўчых пытанняў, звязаных з рэгіёнамі Блізкага і Далёкага Усходу. Над складаннем тэзісаў працавалі мадэратары дэбатаў, а таксама куратар філіяла SCOLAR у г. Мінску, студэнт 4 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" . Сярод удзельнікаў дэбатаў былі студэнты спецыяльнасцяў "Міжнародныя адносіны", "Сусветная эканоміка", "Усходазнаўства" і "Правазнаўства".
Дэбаты ўключалі наступныя этапы: абарона / абвяржэнне тэзы і адказы на пытанні апанента, абмен аргументамі, свабодная дыскусія. Усе ўдзельнікі праявілі шырокую эрудыцыю і глыбокія веды ў галіне краіназнаўства Усходу.
