Select your language

3 красавіка 2025 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА БДУ (навуковы кіраўнік – старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ Карацюк Т.С.) прынялі ўдзел у конкурсе насценных газет на замежных мовах паміж  ВНУ «ЦІ ВЕДАЕШ ТЫ, ШТО…», прымеркаванаму да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Арганізатарам конкурсу выступіла кафедра замежных моў і міжкультурных камунікацый Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА». Мэта — развіццё і ўдасканаленне ў студэнтаў навыкаў публічнага выступу, раскрыццё іх даследчага, творчага і асобаснага патэнцыялу.

Нашы студэнты занялі першае месца ў намінацыі «Лепшая работа на нямецкай мове» і атрымалі імянныя падзякі і падарункі ад арганізатараў конкурсу. Віншуем пераможцаў! 

{gallery}2025/2025_04_03{/gallery}