18 красавіка студэнты спецыяльнасці «Міжнароднае права», якія вывучаюць нямецкую мову ў якасці першай замежнай, прэзентавалі свае даклады, прысвечаныя 30-годдзю факультэта міжнародных адносін.
Прэзентацыі былі падрыхтаваны студэнтамі на нямецкай мове і тычыліся ключавых этапаў развіцця, розных цікавых і нестандартных фактаў з жыцця і гісторыі факультэта, яго міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама значных дасягненняў за апошнія тры дзесяцігоддзі. Праца над праектамі дала студэнтам магчымасць не толькі палепшыць свае моўныя навыкі, але і больш глыбока ўсвядоміць значнасць роднага факультэта ў акадэмічнай і прафесійнай сферах.
Мерапрыемства прайшло ў інтэрактыўнай форме і суправаджалася абмеркаваннямі, падчас якіх студэнты дзяліліся асабістым вопытам вучобы на ФМА. Перад правядзеннем дадзенага мерапрыемства студэнты разам з іх выкладчыкам нямецкай мовы Швайбай В.Г. наведалі музей гісторыі БДУ, што і заахвоціла падрыхтаваць праекты на тэму "дня нараджэння» ФМА". Студэнты адзначаюць, што такія заняткі дазваляюць не толькі развіваць маўленчыя кампетэнцыі, але і фарміруюць пачуццё дачынення да акадэмічнай супольнасці і гісторыі факультэта.
{gallery}2025/2025_04_18_02{/gallery}