У рамках Тыдня студэнцкай навукі студэнты ФМА, якія вывучаюць італьянскую мову, прынялі ўдзел у рэгіянальным туры Міжнароднай універсіяды па італьянскай мове, арганізаванай Італьянскай нацыянальнай асацыяцыяй выкладчыкаў замежнай мовы ANILS. Універсіяда праводзіцца штогод з 2018 года і не мае спаборніцкага элемента. Гэта свята італьянскай мовы і магчымасць паспрабаваць свае сілы ў яе веданні. Па ўсім свеце тэрмінам правядзення мерапрыемства з'яўляецца красавік.
Студэнты ФМА прымаюць у ёй актыўны ўдзел. Тэсты ўніверсіяды прадстаўлены на 6 узроўнях агульнаеўрапейскай сістэмы валодання замежнай мовай і складаюцца з такіх аспектаў, як аўдзіраванне, чытанне, пісьмо, граматычныя заданні і вуснае выказванне.
У 2025 годзе Універсіяда прысвечана тэме "Італьянская мова і кніга". 17 студэнтаў 1-3 курсаў ФМА спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)", "Сусветная эканоміка", "Мытная справа" і "Міжнароднае права" спаборнічалі на ўзроўнях А1, А2 і В1. Удзел ва Універсіядзе з'яўляецца добрай магчымасцю не толькі праверыць свой ўзровень валодання італьянскай мовай, але і пашырыць кругагляд дзякуючы цікавым і пазнавальным заданням.
Хочацца выказаць падзяку нашым студэнткам за ўдзел і пажадаць поспехаў у вывучэнні італьянскай мовы!
Секцыя італьянскай мовы
{gallery}2025/2025_04_24{/gallery}