У бягучым годзе XI моладзевы фестываль "ВузЭкаФэст" стартаваў 7 красавіка ў 44 установах вышэйшай адукацыі Расіі, Беларусі і Узбекістана і завяршае сваю работу 27 красавіка. Тэма года фестывалю 2025 г. – адаптацыя да змены клімату. Удзельнікам штогадовага моладзевага фестывалю "ВузЭкаФэст" з'яўляецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Студэнты факультэта міжнародных адносін, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "Міжнароднае права" і "Мытная справа", прынялі актыўны ўдзел у фестывалі. У рамках вывучэння дысцыпліны «Бяспека жыццядзейнасці чалавека» (выкладчык – дац. Дзюбкова-Жарнасек Т.П.) студэнты правялі шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных праблеме адаптацыі да наступстваў змены клімату ў глабальным маштабе, а таксама ў асноўных галінах народнай гаспадаркі і сферах жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы ўключаны ў афіцыйную праграму фестывалю "ВузЭкаФэст-2025". Адукацыйныя прадукты студэнтаў, створаныя імі ў выніку творчай самарэалізацыі ў вывучаемай галіне ведаў, размешчаны на адукацыйным партале БДУ.
У панядзелак, 14 красавіка, у групе 4 студэнтаў першага курса, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Міжнароднае права", арганізавана тэматычная дыскусія "Адаптацыя да наступстваў змянення клімату: ключавыя аспекты". Праблемнае поле ўключала абмеркаванне пытанняў, звязаных з неабходнасцю распрацоўкі мер адаптацыі, фармаванні ўстойлівасці і зніжэнні ўразлівасці да наступстваў глабальных кліматычных змен у рамках нацыянальных стратэгій устойлівага развіцця. Дыскусіі папярэднічаў аглядны даклад, прысвечаны пытанням адаптацыі да наступстваў глабальнай змены клімату, падрыхтаваны і прадстаўлены ў форме мультымедыйнай прэзентацыі студэнткамі Лізаветай Жынко і Таццянай Маркевіч. У дзень адкрыцця «ВузЭкаФэсту-2025» 7 красавіка ў рамках семінарскага занятку па дысцыпліне «Бяспека жыццядзейнасці чалавека» студэнты 4-й групы актыўна абмяркоўвалі прычыны глабальных кліматычных змяненняў і іх наступствы, ролю эмісіі парніковых газаў прыроднага і антрапагеннага паходжання, а таксама міжнародна-прававыя аспекты барацьбы са зменай клімату. Падрабязны даклад на гэтую тэму прадстаўлены студэнткай Настай Новік.
У сераду, 16 красавіка, у групе 5 студэнтаў першага курса, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Міжнароднае права", праведзены інфармацыйна-адукацыйны семінар "Вытворчасць і спажыванне прадуктаў жывёльнага паходжання як крыніца эмісіі парніковых газаў і фактар рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў". У фармаце адкрытай дыскусійнай пляцоўкі абмяркоўваліся прадукты харчавання, вытворчасць якіх з'яўляецца крыніцай выкідаў у атмасферу парніковых газаў, якія абумоўліваюць глабальныя кліматычныя змены, а спажыванне – фактарам рызыкі хвароб сістэмы кровазвароту, якія займаюць лідзіруючыя пазіцыі сярод прычын заўчаснай смяротнасці насельніцтва. Пытанням здаровага харчавання з пазіцый сучаснай нутрыцыалогіі ў аспекце прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў прысвечаны даклад Юліяны Міхалькевіч. З дакладам на тэму адаптацыі да наступстваў змены клімату ў галіне сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь выступіла Вера Мірончанка. Даклады падрыхтаваны на высокім узроўні ў адпаведнасці з патрабаваннямі, змяшчаюць багаты ілюстрацыйны матэрыял, тэкст выкладзены ў навуковым стылі. Прэзентацыя дакладаў заахвоціла студэнтаў групы 5 да плённай дыскусіі. Да дакладчыкаў паступіла шмат пытанняў, яны далі на іх аргументаваныя адказы і прадэманстравалі высокі ўзровень развіцця кампетэнцый у галіне ведаў. У завяршэнне семінара з мэтай практычнай рэалізацыі асвоеных кампетэнцый і вымярэння дасягнутых вынікаў студэнтам прапанавана выкананне распрацаванага выкладчыкам адкрытага задання "Мяняйце харчовыя перавагі!" у сістэме кіравання навучаннем Moodle у рамках адукацыйнага працэсу.
Завяршальным этапам адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных праблеме адаптацыі да наступстваў змены клімату і ўключаных у праграму «ВузЭкаФэсту», стала тэматычная віктарына «Змены клімату: прычыны, наступствы, адаптацыя». Гэта інструмент для ацэнкі ўзроўню развіцця кампетэнцый студэнтаў у дадзенай вобласці ведаў у кантэксце практычнага прымянення набытых кампетэнцый. Віктарына прайшла ў пятніцу, 18 красавіка, у групе 13 трэця га курсну, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Мытная справа». Стваральнікі віктарыны студэнткі Маргарыта Даўгірдайтэ і Анастасія Рудко прадэманстравалі высокі ўзровень развіцця творчых, пазнавальных і арганізатарска-дзейнасных якасцей асобы. Віктарына ўключала чатыры туры заданняў, тэстаў і пытанняў рознага ўзроўню складанасці, прызначаных для выканання навучэнцамі групы. Паспяховай рэалізацыі мерапрыемства папярэднічала шырокая падрыхтоўчая работа на папярэдніх семінарах у рамках вывучэння раздзела «Асновы экалогіі» дысцыпліны «Бяспека жыццядзейнасці чалавека». Актуальнасць праблемы глабальных змяненняў клімату, аналіз прычын з акцэнтам на эмісію парніковых газаў антрапагеннага паходжання і ацэнка ўздзеяння іх на кліматычную сістэму Зямлі былі асветлены ў дакладзе студэнткі Марыі Сідуновай. Падрабязны агляд асноўных парніковых газаў прыроднага і антрапагеннага паходжання і крыніц іх выкідаў у атмасферу прадстаўлены ў дакладзе Марыі Жукавай.З дакладам аб змяненні клімату ў Рэспубліцы Беларусь, наступствах уздзеяння на ключавыя галіны нацыянальнай эканомікі і здароўе насельніцтва, а таксама мерах адаптацыі да наступстваў кліматычных змяненняў выступіла Валерыя Спрынчак. Усе даклады падрыхтаваны на высокім навуковым узроўні і прадстаўлены з выкарыстаннем сучасных лічбавых тэхналогій. Студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні актуальных экалагічных праблем сучаснасці.
{gallery}2025/2025_04_14_04{/gallery}