15 красавіка 2025 г. у рамках Тыдня навукі адбыўся конкурс прэзентацый сярод студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" па тэме "Культурныя вымярэнні ў глабалізаваным свеце" ("Cultural dimensions in a globalized world"). Мерапрыемства было арганізавана кафедрай англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Ахраменка Л.С.
Мерапрыемства накіравана на ўдасканаленне навыкаў міжкультурнай камунікацыі і абагульненне вывучанага матэрыялу ў рамках раздзела “Categorizing cultures”. Студэнты падрыхтавалі прэзентацыі аб тыпалогіі культур на падставе такіх вымярэнняў, як індывідуалізм/калектывізм (individualistic/collectivistic cultures), дыстанцыя ўлады (high power distance/low power distance cultures), культурны кантэкст (high-context/low-context cultures), мужнасць/жаночнасць (mascu uncertainty avoidance/low uncertainty avoidance cultures), пазбяганне нявызначанасці (high uncertainty avoidance/low uncertainty avoidance cultures), стаўленне да часу (linear-active/multi-active cultures). Лекцыйны матэрыял заснаваны на тэорыі культурных вымярэнняў Хофстэдзе.
Акрамя таго, прэзентатарамі былі падрыхтаваны інтэрактыўныя практыкаванні ў Mentimeter для праверкі засваення лекцыйнага матэрыялу ў гульнявой форме: апытанне, множны выбар, складанне асацыятыўнага поля, віктарына. Гэтыя заданні садзейнічалі актывізацыі ўвагі і ўцягненню ўсіх студэнтаў у пазнавальны працэс.
Тэарэтычная і практычная значнасць мерапрыемства заключаецца ў рэалізацыі крос-культурнага падыходу ў навучанні, г.зн. развіцці разумення міжкультурных адрозненняў, што абумоўлівае неабходнасць адаптавацца да розных стыляў у дзелавой камунікацыі.
Такім чынам, праведзенае мерапрыемства садзейнічала развіццю ўніверсальнай, сацыякультурнай і дыскурсіўнай кампетэнцый, развіццю навыкаў крытычнага мыслення, удасканаленню навыкаў планавання, самаарганізацыі і супрацоўніцтва, а таксама актывізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў.
{gallery}2025/2025_04_15_04{/gallery}