Select your language

17 красавіка для студэнтаў першага курса спецыяльнасцей "Мытная справа" і "Міжнародная лагістыка" былі праведзены заняткі па навучанні складання бібліяграфічных спісаў у навуковых студэнцкіх работах. Семінар быў прымеркаваны да правядзення Тыдня студэнцкай навукі. Мерапрыемства было арганізавана дацэнтамі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Трухан А.У., Дрозд А.Ф. і старшым выкладчыкам кафедры Ахраменка Л.С.

У якасці эксперта выступіла загадчык аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Анастасія Юр'еўна Талкачова, якая праводзіць ужо шостае выязное мерапрыемства на ФМА, што стала традыцыйным.

Анастасія Юр'еўна дэталёва расказала аб абноўленых правілах афармлення спісаў літаратурных крыніц пры напісанні артыкулаў, справаздач па практыцы, рэфератаў, курсавых і дыпломных работ, аб тыповых памылках, якія дапускаюцца студэнтамі і маладымі вучонымі, адказала на пытанні, якія ўзніклі ў прысутных, а таксама пракансультавала ўсіх жадаючых.

Па выніках правядзення семінара студэнты атрымалі актуальную інфармацыю і неабходныя навыкі па афармленні навуковых работ, якія ў далейшым дазволяць пазбегнуць памылак пры складанні спісаў крыніц, якія выкарыстоўваюцца.