Select your language

Цэнтр міжнародных даследаванняў аб'яўляе аб завяршэнні конкурсу эсэ на тэму "Tempora mutantur, et nos mutamur in illis" – "Часы мяняюцца, і мы мяняемся разам з імі".

Конкурс праходзіў з 1 па 14 красавіка 2025 г. і прыцягнуў мноства ўдзельнікаў, якія праявілі свае аналітычныя і творчыя здольнасці.

Удзельнікі маглі выбраць адзін з прапанаваных напрамкаў, уключаючы геапалітычныя стратэгіі і абарону нацыянальных інтарэсаў, стратэгіі супрацоўніцтва краін, уплыў гуманітарнай дапамогі на адносіны, маральныя аспекты санкцый у палітыцы і ролю сацыяльных медыяў у знешняй палітыцы. Эсэ прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і арыгінальнасці, што зрабіла выбар пераможцаў няпростым.

Мы рады паведаміць, што пераможцамі конкурсу былі вызначаны:

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 24 красавіка ў 12.30 на Пленарным пасяджэнні на 82-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў факультэта міжнародных адносін БДУ падчас Тыдня студэнцкай навукі.

Дзякуем усім удзельнікам за высокі ўзровень работ і цікавасць да міжнародных даследаванняў!

Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў і новых крэатыўных ідэй! Спадзяемся на далейшыя сустрэчы і працяг падобных ініцыятываў у будучыні!