14 красавіка 2025 года студэнты-мытнікі Групы ганаровай варты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве па ўскладзе кветак да мемарыяла "Памяць у імя жывых" супрацоўнікам і студэнтам БДУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. (Відэа)
Памятны мемарыял адкрыўся 5 мая 2017 года ва ўнутраным дворыку БДУ г. Мінска, што звязана з неабходнасцю захаваць памяць аб акадэмічнай і студэнцкай супольнасці ўніверсітэта, прадстаўнікі якога пайшлі на фронт і трагічна загінулі або прапалі без вестак.
Усяго каля 2000 выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ сталі ўдзельнікамі і сведкамі тых крывавых падзей. У першыя дні вайны добраахвотнікамі на фронт пайшлі каля 400 студэнтаў і 50 выкладчыкаў.
Сёння вядома пра 79 герояў, якія пайшлі на фронт з універсітэта і трагічна загінулі. Іх імёны занесены ў мемарыял "Памяць у імя жывых".
Супрацоўнікі і студэнты БДУ, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Міжнародны форум, у рамках якога адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак, прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 25-годдзя Саюзнай дзяржавы, быў арганізаваны ФМА і аб'яднаў 50 будучых дыпламатаў з БДУ і МДІМЗ МЗС Расіі.
Грабённікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі
{gallery}2025/2025_04_14_02{/gallery}