Select your language

Тыдзень студэнцкай навукі на кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці (германскае аддзяленне) пачаўся з правядзення шасці навукова-практычных мерапрыемстваў:

14.04.2025 адбылося вучэбнае мерапрыемства, прысвечанае аналізу сучасных маркетынгавых стратэгій беларускіх турыстычных прадпрыемстваў. Удзельнікамі сталі студэнты 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)", якія вывучаюць нямецкую мову ў якасці першай замежнай. Арганізатарам мерапрыемства выступіла дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці факультэта міжнародных адносін БДУ, кандыдат педагагічных навук М.Ф. Арсенцьева. У гэтым годзе фармат сустрэчы адрозніваўся ад традыцыйных прэзентацый: студэнты прадстаўлялі доследныя тэмы ў выглядзе схем, дыяграм і інфаграфікі. Такі падыход дазволіў наглядна адлюстраваць узаемасувязі паміж інструментамі прасоўвання і працэсамі ўнутры турыстычных кампаній.

15.04.2025 прайшоў круглы стол «Урокі Вялікай Перамогі для беларускага і нямецкага народаў» у рамках удзелу ў навуковых мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», які правялі студэнты 1 і 3 курсаў спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Карацюк Т. С. Студэнты падрыхтавалі і асвятлілі найбольш значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны для Рэспублікі Беларусь і апошнія ўдакладненыя дадзеныя па тэме "Генацыд беларускага народа".

15.04.2025 у групе 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" прайшоў семінар "Навуковая дзейнасць сучаснага студэнта. Навуковыя канферэнцыі: падрыхтоўка і ўдзел" пад кіраўніцтвам ст.выкладчыка кафедры Швайбы В.Г. Студэнты абмеркавалі значнасць навуковых пошукаў у сучасным свеце, важнасць удзелу ў навуковых канферэнцыях, пазнаёміліся з правіламі падрыхтоўкі публічных выступленняў і падрыхтоўкі прэзентацый, распрацавалі і апрабавалі атрыманыя парады.

15.04.2025 прайшоў семінар «Тэарэтычныя аспекты вуснай прэзентацыі на польскай мове» са студэнтамі 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" і 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", кіраўнік – старшы выкладчык кафедры Плашчынская Т.З. На семінары студэнты з розных пачынаючых груп змаглі атрымаць новыя веды ў ходзе размовы адзін з адным, а таксама праявіць свае арганізатарскія і творчыя здольнасці. 

15.04.2025 на 1 курсе спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" (кіраўнік – старшы выкладчык кафедры Шуша Н.В) прайшла інтэлектуальная навукова-пазнавальная гульня “Што такое? Хто такі?» Гэтая гульня з'явілася своеасаблівым займальным і пазнавальным квэстам, які пагрузіў удзельнікаў у культуру, гісторыю, традыцыі і навуку Германіі і нямецкамоўных краін. Удзельнікі выконвалі розныя заданні, рашалі галаваломкі і адказвалі на пытанні, звязаныя з нямецкай культурай, геаграфіяй, кухняй і гістарычнымі падзеямі.

16.04.2025 на 2 курсе спецыяльнасцей "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны" (кіраўнік – старшы выкладчык кафедры Шуша Н.В.) адбыўся круглы стол «Штучны інтэлект: міфы, рэальнасць, перспектывы. Месца ШІ ў навучанні». Мерапрыемства прайшло ў выглядзе інтэрактыўнай дыскусіі, на якой абмеркавалі актуальныя пытанні, што тычацца прымянення ШІ ў першую чаргу ў адукацыйным працэсе. Мерапрыемства было накіравана на развянчанне міфаў аб ШІ, вывучэнні яго рэальных магчымасцей і перспектыў, а таксама разглядзе ролі ШІ ў сучасным навучанні, г.зн. як тэхналогіі могуць змяніць падыходы да навучання і падрыхтоўкі спецыялістаў.

17.04.2025 у рамках тыдня студэнцкай навукі ў групе студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" (кіраўнік – выкладчыка кафедры Бахар Т.Ч.) быў праведзены круглы стол, прысвечаны дасягненням беларускіх і нямецкіх вучоных XX стагоддзя. Студэнты пазнаёміліся з жыццём і дасягненнямі такіх беларускіх вучоных, як Жарэс Алфёраў, Георгій Сідарэнка, Васіль Купрыевіч. Цікавымі для ўдзельнікаў аказаўся факт, што без адкрыцця Ж. Алфёрава была б немагчымай праца святлафораў, мабільных тэлефонаў, аўтамабільных фар. Георгій Сідарэнка распрацаваў шматлікія метады і прылады ў галіне дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў. Васіль Купрыевіч вядомы сваімі адкрыццямі ў біялогіі. Нямецкія навукоўцы былі прадстаўлены дасягненнямі Ота Штэйна, Альберта Эйнштэйна, Генрыха Герца. У заключэнне былі разгледжаны актуальныя напрамкі развіцця навуковых даследаванняў, якія адлюстроўваюць імклівае пашырэнне ведаў і ўкараненне перадавых тэхналогій.

{gallery}2025/2025_04_19{/gallery}