Select your language

У рамках правядзення Тыдня студэнцкай навукі 14 красавіка 2025г. у групе 3 курса аддзялення "Міжнародныя адносіны", дзе вывучаецца іспанская мова як першая замежная, адбылася інтэлектуальная гульня па краіназнаўстве "Conoces España y América Latina?" («Ці ведаеш ты Іспанію і Лацінскую Амерыку?»), арганізатарам якой выступіла старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Юлія Мікалаеўна Храмовіч. Удзельнікі дзвюх каманд павінны былі адказваць на пытанні, звязаныя з культурай, гісторыяй, геаграфіяй, традыцыямі і іншымі аспектамі жыцця Іспаніі і краін Лацінскай Амерыкі.

Гульня прайшла ў сяброўскай атмасферы, усе актыўна ўдзельнічалі, дэманструючы свае веды і эрудыцыю. Гэта мерапрыемства садзейнічала пашырэнню кругагляду ўдзельнікаў, умацаванню каманднага духу і развіццю цікавасці да культуры Іспаніі і краін Лацінскай Амерыкі.